Перт (Аўстралія)
горад у Аўстраліі, сталіца штата Заходняя Аўстралія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Перт[2] (англ.: Perth) — найбуйнейшы горад і сталіца штата Заходняя Аўстралія, размешчаны на паўднёвым захадзе Аўстраліі на беразе Індыйскага акіяна. Насельніцтва горада — 1658000 чалавек (2010). Чацвёрты па насельніцтве горад Аўстраліі пасля Сіднея, Мельбурна і Брысбена. У Перце пражывае каля 75 % насельніцтва ўсяго штата Заходняя Аўстралія. Працуе Універсітэт Заходняй Аўстраліі.
Горад
Перт
Perth
| ||||||||||||||||||||||
Горад быў заснаваны 12 чэрвеня 1829 года капітанам Джэймсам Стырлінгам неўзабаве пасля ўзнікнення партовага паселішча Фрымантл. Перт паказвае ўстойлівы рост, хутчэй, чым сярэдні паказчык па краіне.
Перт атрымаў вядомасць, як «Горад агнёў», калі ўсе жыхары ўключылі асвятленне падчас пралёта над імі касмічнага карабля «Дружба 7» у 1962 годзе. Па стане на 2010 год, Перт размешчаны на восьмым месцы лепшых гарадоў для пражывання, згодна з ацэнкай часопіса The Economist.