Першы канал (Расія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Першы канал» — расійскі федэральны тэлеканал. Валодае найбольшым ахопам аўдыторыі ў Расіі (98,8 % насельніцтва), ажыццяўляе вяшчанне і ў мностве краін за мяжой. Першы паводле папулярнасці тэлеканал у Расіі пасля тэлеканала Расія-1. Другі паводле ўзросту тэлеканал СССР і Расіі пасля пецярбургскага Пятага канала. Вяшчае з Масквы, штаб-кватэра знаходзіцца ў тэлецэнтры «Астанкіна», на вуліцы Акадэміка Каралёва, 12. Разам з РТР пазіцыянуецца як адзін з галоўных тэлеканалаў краіны.
Першы канал | |
---|---|
Адкрытае акцыянернае таварыства «Першы канал» | |
Краіна | Расія |
Зона вяшчання | Расія |
Мова вяшчання | руская |
Фармат выявы | 16:9 |
Дата пачатку вяшчання |
24 студзеня 1995 года (устаноўчы сход акцыянераў)[1] 28 лютага 1995 года (зарэгістраваны)[2] 1 красавіка 1995 года (пачатак вяшчання) |
Замяніў | Першы канал Астанкіна |
Уладальнік |
ВТБ — 32,89 % Расмаёмасць — 26,11 % Нацыянальная Медыя Група — 19,46 % СОГАЗ[3] — 13,42 % ТАСС — 6,11 % Астанкіна — 2,01 %[4] |
Кіраўнікі | Канстанцін Эрнст |
Голас канала | Аляксей Няклюдаў |
Сайт | 1tv.ru |
Існуе таксама «Першы канал HD», які поўнасцю дублюе сетку вяшчання асноўнага канала[5].
Асноўнымі канкурэнтамі «Першага канала» з’яўляюцца тэлеканалы «Расія-1» і НТБ. На канале працуюць 2443 супрацоўнікі (па стане на 2015 год)[2]. На верасень 2021 года 32,89 % акцый тэлеканала належыць банку ВТБ[6], 34 % акцый знаходзяцца ў прадстаўнікоў расійскай дзяржавы, 19 % мае Нацыянальная Медыя Група, 13 % — страхавая кампанія СОГАЗ[3].