From Wikipedia, the free encyclopedia
Перыяд фарміравання (англ.: Formative period) — стадыя развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на працягу прыкладна I тысячагоддзя да н.э. — сярэдзіны I тысячагоддзя н.э.
Перыяд фарміравання Позні неаліт | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Паўночная Амерыка | |||
Лакалізацыя | ЗША | |||
Датаванне | I тысячагоддзе да н.э. — 500 г. н.э. | |||
Носьбіты | індзейцы | |||
Тып гаспадаркі | земляробства, паляванне і збіральніцтва | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вылучэнне перыяду фарміравання ў амерыканскай археалогіі з'яўляецца альтэрнатывай традыцыйнай перыядызацыі археалагічных культур, дзе пасля архаічнага перыяда вылучаецца лясны перыяд. Галоўны недахоп традыцыйнай перыядызацыі — тое, што яна заснавана на вопыце даследаванняў усходняй часткі ЗША і Канады, мала адпавядае патрэбам даследчыкаў археалагічных культур паўднёвага захаду і не звязана з вывучэннем археалагічных культур іншых краін Новага Свету.
У 1958 г. калектыў археолагаў, аўтараў кнігі «Метад і тэорыя ў амерыканскай археалогіі», прапанавалі новую перыядызацыю, дзе замест ляснога перыяда былі ўведзены вызначэнні перыяда фарміравання і класічнага перыяда. Згодна аўтарам, прыкметамі перыяда фарміравання з'яўляюцца:
У наш час вучонымі шырока ўжываюцца як традыцыйная, так і прапанаваная перыядызацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.