Класічны перыяд археалагічных культур Паўночнай Амерыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Класічны перыяд (англ.: Classic period) — стадыя развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на працягу прыкладна 500 г. н.э. — 1200 г. н. э.
Класічны перыяд у дачыненні да паўночнаамерыканскіх археалагічных культур быў упершыню вылучаны ў 1958 г. археолагамі-аўтарамі кнігі «Метад і тэорыя ў амерыканскай археалогіі». Яны абапіраліся на вопыт вывучэння археалагічных культур паўднёвага захаду ЗША, дзе ў вылучаны перыяд існавалі развітыя культуры анасазі, патаян, хахокам, магаён, сінагуа і фрэмант. Папярэдняя перыядызацыя засноўвалася на даследаванні культур усходняй часткі ЗША, дзе да ўзнікнення Місісіпскай цывілізацыі вылучаўся працяглы лясны перыяд. Увядзенне ў храналогію развіцця археалагічных культур перыядаў фарміравання, класічнага і паслякласічнага павінна было звязаць вывучэнне паўночнаамерыканскіх культур з месаамерыканскімі і паўднёваамерыканскімі.
Характэрныя рысы класічнага перыяду:
- Спецыялізацыя рамеснай вытворчасці
- Пачатак урбанізацыі
- Сацыяльная няроўнасць
- Фарміраванне тэакратыі
- Здабыча, апрацоўка і выкарыстанне металаў
Remove ads
Літаратура
- Willey, G. Method and Theory in American Archaeology / Gordon R. Willey and Philip Philips. — Chicago: The University of Chicago Press, 1963 ISBN 1527906701
- Willey, G. Method and Theory in American Archaeology / Gordon Willey, Gordon Willey, R. Lee Lyman, Philip Phillips, Michael J. O'Brien. — The University of Alabama Press, 2001 ISBN 9780817391355
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads