Правізо́рыйфілатэлістычная назва знака паштовай аплаты, які часова ўжываецца і выпускаецца ўрадамі дзяржаў, мясцовымі ўладамі гарадоў і мястэчак, а таксама акупацыйнымі ўладамі і марыянетачнымі ўрадамі.

Thumb
Правізорый Часовай Рады Случчыны вартасцю 25 грошаў.

Паходжанне тэрміна

Паходжанне слова «правізорый» звязваюць з французскім словам «provisoire» — «часовы» (аналагічныя словы ёсць і ў іншых еўрапейскіх мовах). У беларускай мове тэрмін часта ўжываюцца ў множным ліку — правізорыі.

Апісанне

Да часовых знакаў паштовай аплаты могуць адносіцца як маркі і сурагаты, што іх замяняюць, так і наддрукоўкі, зробленыя на канвертах або паштоўках. Могуць выпускацца з санцкыі цэнтральнай улады, але існуюць шматлікія прыклады выпуску правізорыяў мясцовымі або акупацыйнымі ўладамі. Выпуск правізорыяў, як правіла, выклікаецца недахопам марак. У некаторых выпадках магчымае ўжыванне, так званых, «разрэзаных марак» (частак цэлых паштовых марак).

Гл. таксама

  • Блакітная Александрыя
  • Паштовая марка
  • Правізорый «Вінета»
  • Прасечка
  • Ялцінскія правізорыі

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.