Пулкаўскі мерыдыян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пулкаўскі мерыдыян — мерыдыян, які праходзіць праз цэнтр Круглай залы галоўнага будынка Пулкаўскай абсерваторыі і размешчаны за 30°19’34" на ўсход ад Грынвіцкага мерыдыяна. Да пачатку XX стагоддзя выкарыстоўваўся ў якасці нулявога мерыдыяна для адліку геаграфічнай даўгаты на картах Расійскай імперыі.