![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Pittacos_Louvre_Ma_3572.jpg/640px-Pittacos_Louvre_Ma_3572.jpg&w=640&q=50)
Пітак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пітак (~650—580 да н.э.) — правіцель Мітылены (598—590 да н.э.), адзін з «Сямі мудрацоў».
Хуткія факты Пітак, Дата нараджэння ...
Пітак | |
---|---|
грэч. Πιττακός | |
![]() Бюст Пітака (рымская копія грэчаскага арыгінала; Луўр) | |
Дата нараджэння | 650-я да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 570-я да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, палітык, ваенны |
Навуковая сфера | філасофія |
![]() |
Закрыць
Быў адзіным правіцелем гораду, але адмовіўся стаць тыранам, а нарэшце склаў свае паўнамоцтвы. Дэвізам яго было: «Ведай свой час».
Сын Гіра і жанчыны з Лесбаса. Верагоднай выявай Пітака ў наш час лічацца тэракотавая статуэтка з Пампеяў (пазнейшы варыянт партрэту 4 ст. да н.э., з якога таксама скапіравана герма, што захоўваецца ў Парыжы), а таксама бюст 4 ст. да н.э. з надпісам, што захоўваецца ў Луўры; верагоднасць выявы на мазаіцы з Баальбека была аспрэчаная. У апісанні Алкея, яго палітычнага праціўніка, Пітак быў «таўстапузы» і «пласкастопы». Вінавацілі Пітака і ў пахвальбе[1].