амерыканскі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Пітэр Дынклэйдж (англ.: Peter Hayden Dinklage; нар. 11 чэрвеня 1969) — амерыканскі акцёр і кінапрадзюсар.
Пітэр Дынклэйдж пачаў кар’еру ў 1995 годзе. Шырокая вядомасць прыйшла пасля ролі ў фільме 2003 года «Станцыйны наглядчык », за якую акцёр быў намінаваны на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Пасля гэтага здымаўся ў фільмах «Эльф » (2003), «Суперпёс » (2007), «Прызнайце мяне вінаватым » (2006), брытанскай трагікамедыі «Смерць на пахаванні » (2007), яе аднайменным амерыканскім рэмейку (2010), у экранізацыі чацвёртай кнігі з цыкла «Хронікі Нарніі»: «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» (2008), а таксама ў супергеройскіх стужках «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні» (2014) і «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» (2018).
За ролю Тырыяна Ланістэра ў серыяле «Гульня тронаў» Дынклэйдж быў удастоены чатырох прэмій «Эмі» ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле» (2011, 2015, 2018, 2019) і прэміі «Залаты глобус» за «Найлепшую мужчынскую ролю другога плана — міні-серыял, тэлесерыял або тэлефільм».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.