Радыебіялогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радыяцыйная біялогія ці радыебіялогія — навука, якая вывучае дзеянне выпрамяненняў на біялагічныя аб'екты. Радыебіялогія з'яўляецца самастойнай комплекснай навуковай дысцыплінай, мае цесныя сувязі з наступнымі тэарэтычнымі і прыкладнымі галінамі ведаў — біялогіяй, фізіялогіяй, цыталогіяй, генетыкай, біяхіміяй, біяфізікай, ядзернай фізікай, фармакалогіяй, гігіенай і клінічнымі дысцыплінамі.
Код навукі па 4-х значнай класіфікацыі ЮНЕСКА (англ.) — 2418 (раздзел — біялогія).