партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ра́зам» (руск.: Вместе) — беларуская партыя, пра стварэнне якой абвясцілі Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і штаб Віктара Бабарыкі.[1][2] Паводле заявы стваральнікаў, партыя не закране працу Каардынацыйнай Рады.[3][4]
Разам | |
---|---|
Лідар | Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка |
Дата заснавання | 31 жніўня 2020 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Дэвіз | Разам — пераможам! |
Сайт |
razam.party (руск.) babariko.vision |
Зварот пра стварэнне партыі быў запісаны 14 чэрвеня 2020 года на выпадак, калі Віктар Бабарыка не зможа ўдзельнічаць у выбарах. У відэа адзін з членаў каманды перадвыбарчага штабу, Марыя Калеснікава, таксама анансуе назву будучай партыі — «Разам»[5]. Бабарыка назваў асноўнымі задачамі партыі правядзенне канстытуцыйнай рэформы і аб’яднанне грамадзянскіх ініцыятыў. Аднак ужо праз тыдзень Марыя Калеснікава і іншыя члены каманды былі затрыманыя або пакінулі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[6][7][8]. Стваральнікі партыі цалкам прызнаюць, што Святлана Ціханоўская атрымала большасць галасоў і здабыла перамогу на выбарах 9 жніўня 2020 года[9].
29 сакавіка 2021 года каманда Віктара Бабарыкі абвясціла пра канкрэтныя крокі па стварэнні партыі, запланаваўшы ўстаноўчы з’езд на канец вясны 2021 года. У аргкамітэт ізноў стваранай партыі акрамя Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай увайшлі таксама Максім Баграцоў, Дзмітрый Падалінскі, Іван Краўцоў, а таксама сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч[10]. Паводле даных аргкамітэта, за тры дні пасля абвяшчэння пра стварэнне партыі было атрымана 4400 заявак[11].
На думку стваральнікаў партыі галоўнае ў бягучым моманце — дамагацца патрабаванняў, якія кансалідавана агучаны Каардынацыйнай Радай і грунтуюцца на перадвыбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. Сябры партыі «Разам» будуць браць актыўны ўдзел у рабоце Каардынацыйнай Рады і спрыяць вырашэнню ўнутрыпалітычнага крызісу праз дыялог.
Змяненне Канстытуцыі было ініцыявана Віктарам Бабарыкам 19 чэрвеня 2020 года праз правядзенне Рэферэндума і з’яўляецца адной з галоўных доўгатэрміновых палітычных задач. На думку стваральнікаў партыі без абмежавання тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, без пэўнага раздзялення ўладаў, без рэальнай працы парламента няма магчымасці сфарміраваць эфектыўную сістэму кіравання дзяржавай.[12]
Палітолагамі даволі скептычна ацэньвалася магчымасць афіцыйнай рэгістрацыі партыі, бо партыі ў Беларусі не рэгіструюцца з 2000 года і Аляксандру Лукашэнку легалізацыя дзейнасці Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай не патрэбна.[13] Разам з тым, журналісты і палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што структурызацыя часткі прыхільнікаў перамен не шкодная, але гэта робіцца так, што нават сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады не ведаюць пра стварэнне партыі.[14]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.