Раз’яднальнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раз’ядна́льнік — электратэхнічнае прыстасаванне для раз’яднання і пераключэння асобных участкаў электрычных ланцугоў пры адсутнасці ў іх току. Робіцца ў выглядзе рухомага і нерухомага кантактаў, замацаваных на ізалятарах. Стварае бачны разрыў электрычнага ланцуга і выкарыстоўваецца ў размеркавальных устройствах і на ЛЭП для стварэння бяспекі прафілактычных і рамонтных работ на адключаных участках.