Рамантычны фільм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамантычны фільм — жанр кінамастацтва, сюжэт якога сканцэнтраваны на любоўных адносінах паміж галоўнымі героямі[1]. Часта драматычны эфект звязаны з рознымі перашкодамі ў іх адносінах: фінансавымі цяжкасцямі, класавымі адрозненнямі, псіхалагічнымі бар'ерамі, хваробамі і гэтак далей, якія героі павінны пераадолець.