![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Krushelnycki.jpg/640px-Krushelnycki.jpg&w=640&q=50)
Расстралянае адраджэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расстраля́нае адраджэ́нне (укр.: Розстріляне відродження), таксама Чырвоны рэнесанс (укр.: Червоний ренесанс)[1] — духоўна-культурнае і літаратурна-мастацкае пакаленне 1920-х гадоў ва Украіне, якое дало высокамастацкія творы ў галіне літаратуры, філасофіі, жывапісу, музыкі, тэатра, і якое было знішчана ў час сталінскіх рэпрэсій[2][3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Krushelnycki.jpg/640px-Krushelnycki.jpg)
Кульмінацыяй рэпрэсій стаў расстрэл 3 лістапада 1937 года. У гэты дзень былі расстраляныя Лесь Курбас, Мікалай Куліш, Мацвей Яворскі, Уладзімір Чахоўскі, Валяр’ян Падмагільны, Павел Філіповіч, Валяр’ян Палішчук, Клім Палішчук, Рыгор Эпік, Міраслаў Ірчан, Марк Вараны, Міхаіл Казарыс, Алекса Слісарэнка, Міхаіл Ялавы і іншыя — усяго больш за сто прадстаўнікоў украінскай інтэлігенцыі. Раней былі арыштаваны і пакараны смерцю мастакі-манументалісты браты Цімафей і Міхаіл Байчукі і мастакі іх кола, рух якіх вядома ў мастацтвазнаўстве як «байчукізм». 28 лістапада 1937 года расстраляна паэтэса Міраслава Сапілка.
Тэрмін «расстралянае Адраджэнне» ўпершыню прапанаваў літаратуразнавец Юрый Лаўрыненка[2], выкарыстаўшы яго як назву для лепшых тэкстаў украінскай паэзіі і прозы 1920—1930-х гадоў. Пад гэтай назвай у 1959 годзе ў Парыжы пад рэдакцыяй Лаўрыненкі (з удзелам Юрыя Шавялёва-Шэраха і іншых) выйшла анталогія ўкраінскай паэзіі і прозы 1917—1933 гадоў. У яе ўвайшлі творы не толькі расстраляных у літаральным сэнсе слова, але і тых, хто перайшоў да афіцыёзнай літаратуры і апявання палітыкі СССР (Павел Тычына, Мікола Бажан), знаходзіліся ў зняволенні (Барыс Антаненка-Давыдавіч, Астап Вішня, Максім Рыльскі); многія з яшчэ жылі ў час складання анталогіі.
Юрый Лаўрыненка стаў ужываць тэрмін з 1944—1945-х гадоў, але ў пастаянным абароце ён пачаў выкарыстоўвацца пасля выдання ў 1959 годзе аднайменнай анталогіі[3].