Русінская мова
мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Русінская мова (руснацкая мова, карпатаруская мова, русінска-лемкаўская мова) або русінскія мовы — сукупнасць разнастайных дыялектных, наддыялектных і літаратурна-моўных утварэнняў, якія існуюць або існавалі сярод русінскага этнаса як на яго спрадвечных землях у Прыкарпацці, Заходняй Украіне, Усходняй Славакіі, так і раёнах кампактнага пражывання на тэрыторыі Ваяводзіны ў Сербіі, і збольшага ў Славоніі ў Харватыі, у Венгрыі, у Румыніі і ў Польшчы, а таксама ў ЗША і Канадзе[6]. Лінгвісты маюць розныя меркаванні адносна таго, ці з’яўляецца русінская мова асобнай усходне-славянскай мовай[7], або дыялектам украінскай мовы. Распаўсюджаная ў Закарпацкай вобласці Украіны (6724 носьбітаў па перапісе 2001 года[2]), а таксама на ўсходзе Славакіі (каля 20 тысяч носьбітаў і 24 тысячы, якія назвалі нацыянальнасць — русін, перапісы 1991 і 2001 гг.[3]), у Польшчы, Венгрыі, Румыніі, Харватыі і сербскім аўтаномным краі Ваяводзіна.[4]
Русінская | |
---|---|
Саманазва | Руськый, русинськый язык, руська бесіда, руски язик, руснацькый язык |
Краіны | Закарпацкая вобласць (Украіна), усходняя Славакія, Венгрыя, паўночная Румыніі і Ваяводзіна (Сербія) |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Афіцыйны статус | Ваяводзіна (Сербія) |
Агульная колькасць носьбітаў | ад ~50 тыс. да ~600 тыс.[1][2][3][4] |
Статус | уразлівая[d][5] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | Rusyn alphabet[d] і кірыліца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | rue |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 407 |
Ethnologue | rue |
Linguasphere | 53-AAA-ec |
IETF | rue |
Glottolog | rusy1239 |
Вікіпедыя на гэтай мове |