Рыга Мастэрс 2016 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыга Мастэрс 2016 (англ.: Riga Masters 2016, таксама вядомы як Kaspersky Riga Masters 2016 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 па 24 чэрвеня 2016 года на арэне Рыга ў Рызе, Латвія. Турнір стаў трэцім розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 2014 годзе і да гэтага праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship. Кампанія Kaspersky lab у трэці раз запар спансавала Рыга Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў €200,000, з якіх €50,000 атрымаў пераможца.
Рыга Мастэрс 2016 | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 22 – 24 чэрвеня 2016 |
Арэна | Арэна Рыга |
Горад | Рыга |
Краіна | Латвія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Kaspersky lab |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €200,000 |
Прызавыя пераможцы | €50,000 |
Мінулы чэмпіён | Бары Хокінс |
Фінал | |
Пераможца | Ніл Робертсан |
Фіналіст | Майкл Холт |
Лік | 5:2 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 66 (+62) |
Колькасць матчаў | 61 (+58) |
Колькасць фрэймаў | 348 (+327) |
Колькасць соценных серый | 31 (+15) |
Найвышэйшая серыя | 138 (Мартын О'Донэл) (кваліфікацыя: 135 (Джон Хігінс)) |
←2015 ● Рыга Мастэрс ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
Адкрыты чэмпіянат Індыі→ |
Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан, які перайграў на сваім шляху да тытула Майкла Калумба ў кваліфікацыі (4:2), Майкла Джорджыу, Сцюарта Кэрынгтана, Мэцью Стывенса, Джада Трампа ў чвэрцьфінале (усіх з лікам 4:1), аматара Дарэна Моргана ў паўфінальным матчы (5:0) і Майкла Холта ў фінальным паядынку з лікам 5:2. Такім чынам, 34-гадовы аўстраліец выйграў 19-ы прафесійны і 12-ы рэйтынгавы турнір у сваёй кар'еры, а таксама трэцяе спаборніцтва за апошні год (пасля перамог на Champion of Champions і чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў лістападзе і снежні 2015 года адпаведна).