![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Belarus_adm_location_map.svg/langbe-640px-Belarus_adm_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Рыжае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́жае — возера ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ашмянка, за 14 км у напрамку на паўночны захад ад горада Смаргонь.
Хуткія факты Рыжае, Морфаметрыя ...
Рыжае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133 м[1] |
Даўжыня | 1,2 км |
Шырыня | 0,65 км |
Плошча | 0,65 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,98 км |
Басейн | |
Упадаюць | Сікунка |
Выцякаюць | Сікунка |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Закрыць
Плошча паверхні возера 0,65 км², даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,98 км.
Схілы катлавіны возера вышынёй 12—15 м, спадзістыя. У паўночнай і паўднёвай частках да возера прылягае балота. Берагавая лінія слабазвілістая. На захадзе і ўсходзе берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны, паўночныя і паўднёвыя забалочаныя. Дно выслана сапрапелем. Праз возера працякае невялікая рака Сікунка.