Сымон Чаховіч, таксама Шыман Чаховіч (польск.: Szymon Czechowicz; 22 ліпеня 1689 года (па іншых звестках, гэта дата хрышчэння), Кракаў — 21 ліпеня 1775, Варшава) — польскі мастак, які працаваў у Польшчы, Літве, Беларусі, Украіне; адзін з найбольш выдатных жывапісцаў другой паловы XVIII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Сымон Чаховіч, Дата нараджэння ...
Сымон Чаховіч
Szymon Czechowicz
Thumb
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 22 ліпеня 1689(1689-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1775(1775-07-21)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jan Czechowicz[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс
Мастацкі кірунак барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і залатых спраў майстра Яна Чаховіча. У ранняй маладосці пры двары Францыска Максіміліяна Асалінскага спачатку граў у капэле, затым навучаўся ў невядомага мастака выяўленчаму мастацтву. Пазней навучаўся мастацтву ў Акадэміі Святога Лукі ў Рыме (самыя раннія звесткі аб яго знаходжанні ў Рыме адносяцца да 1714) і затым доўгі час жыў там. У 1716 атрымаў дзве ўзнагароды акадэміі за два свае малюнкі.

У 1753 і 1770 гадах жыў у Літве і тут стварыў свае найбольш каштоўныя творы. Каля 1770 напісаў 44 карціны для Полацкай езуіцкай калегіі (у тым ліку партрэты Папы Паўла III, Папа Рыгора XIII, біскупа Яўстафія Валовіча, караля Стэфана Баторыя).

Апошнія гады правёў у Варшаве, дзе з дапамогай вучняў пісаў карціны для варшаўскіх касцёлаў. Памёр у Варшаве і быў пахаваны ў крыпце братоў капуцынаў.

Значэнне

Вялікая колькасць карцін Чаховіча была выканана з дапамогай вучняў; Чаховіч выхаваў новае пакаленне мастакоў, якія працавалі ўжо ў канцы XVIII стагоддзя.

Лічыцца найбольш выбітным мастаком Рэчы Паспалітай свайго часу, хоць яго барочныя, трохі сентыментальныя творы ўжо не зусім адпавядалі густам другой паловы XVIII стагоддзя і па сваёй стылістыцы адставалі ад стылістыкі Заходняй Еўропы.

Рэлігійныя карціны Чаховіча былі вельмі папулярныя ў Літве, іх працягвалі капіраваць у XIX стагоддзі. У розных касцёлах Беларусі і Літвы знаходзяцца копіі яго вобразаў; да самых распаўсюджаных копій адносяцца «Святы Язэп» і «Святы Ян Кентыйскі».

Палотны Чаховіча захоўваюцца ў Музеі князёў Чартарыйскіх і Нацыянальным музеі ў Кракаве, Нацыянальным музеі ў Варшаве, Мастацкім музеі Літвы ў Вільнюсе, Львоўскай карціннай галерэі, Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу і іншых музейных зборах. Намаляваў шмат рэлігійных карцін для кляштара візітак у Варшаве, якія захоўваюцца на яго тэрыторыі па сёняшні дзень.[3]

Творчасць

Thumb
Партрэт Яна Чапскага

Пісаў партрэты, абразы, займаўся манументальным жывапісам. Самая ранняя з вядомых прац Чаховіча адносіцца да 1715 года («Распяцце» ў рызніцы рымскага касцёла Святога Станіслава, па карціне Гвіда Рэні). Напісаў на палатне карціны «Хрыстос сярод фарысеяў» (па гравюры з кампазіцыяй Пітэра Паўля Рубенса) і «Забіванне немаўлят» (па карціне Рэні).

У 17311734 гадах для палаца Асалінскага ў Стэрдыне напісаў партрэты ў поўны рост Францыска Максіміліяна Асалінскага і Юзэфа Асалінскага. Напісаў таксама партрэты Яна Фрыдэрыка Сапегі, князя Юзэфа Міхала Масальскага і іншых вяльможаў.

У Вільні напісаў абразы для касцёлаў Святой Тэрэзы, Святой Кацярыны, дамініканскага касцёла Святога Духу, Святога Рафаіла, Святога Стафана і іншых храмаў. Магчыма, браў удзел у стварэнні роспісу Нясвіжскай калегіі касцёла Божага Цела.

Выкарыстоўваў іконаграфічныя кампазіцыі Рафаэля, фламандскіх жывапісцаў (у прыватнасці, П. П. Рубенса і А. ван Дэйка). У царкоўных абразах выступае паслядоўнікам жывапісу спелага рымскага барока, асабліва Карла Мараці і Бенедэта Луці. Прыкметны таксама ўплыў Рэні і Мікеланджэла.

Галерэя

Зноскі

1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

2. Simon Czechowicz // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00045577

3. Ryszard Maczyński. Museum et sacrum. Rozważania o muzealnym statusie warszwskiego kościoła Sióstr Wizytek / Muzea w kulturze współczesnej / redakcja Anna Ziębińska-Witek, Grzegorz Żuk. 2015. s.99

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.