СБ. Беларусь сегодня
беларуская грамадска-палітычная газета / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з беларускамоўным выданнем «Савецкая Беларусь» — газетай, заснаваная ў 1920 годзе ў Смаленску, выходзіла да 1933 года.
«СБ. Беларусь сегодня» (бел.: СБ. Беларусь сёння, раней — «Советская Белоруссия») — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца са жніўня 1927 г. Выходзіць тыражом больш за 150 тысяч асобнікаў пяць разоў на тыдзень. Да 1937 г. называлася «Рабочий».
Хуткія факты «СБ. Беларусь сегодня», Арыгінальная назва ...
«СБ. Беларусь сегодня» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Советская Белоруссия — Беларусь Сегодня руск.: Belarusʹ segodnâ[1] |
Тып | перыядычнае выданне[d], газета і прэса[d] |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Дзмітрый Жук |
Заснавана | 1927 |
Мова | руская |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10 а |
Тыраж | больш за 150 тысяч |
ISSN | 1992-3058 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | sb.by |
Закрыць
У гады Вялікай Айчыннай вайны выпускалася ў прыфрантавой паласе, пазней — на беларускай мове — у Маскве, са снежня 1943 г. ў Гомелі, са жніўня 1944 г. — у Мінску. Цяпер выходзіць на рускай мове пад назвай «Беларусь Сегодня».
Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1964).
Заснавальнікі — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйны савет. Галоўны рэдактар — Дзмітрый Жук.