Сайтама (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сайтама (яп.: さいたま市 Сайтама-сі) — горад у Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Сайтама. Горад быў утвораны 1 мая 2001 года ў выніку аб'яднання гарадоў Урава, Омія і Ёна. 1 красавіка 2005 года да Сайтамы на ўсходзе быў далучаны горад Івацукі. Сайтама з'яўляецца горадам, вызначаным указам урада з 1 красавіка 2003 года. Горад уваходзіць у агламерацыю Вялікага Токіа.
Хуткія факты Краіна, Прэфектура ...
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сайтама.
Плошча горада складае 217,49 км²,[1] насельніцтва — 1 220 710 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 5 612,72 чал./км².