From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыгітлераўская кааліцыя — аб’яднанне дзяржаў і народаў, якія змагаліся ў Другой сусветнай вайне 1939-45 гадоў супраць краін нацысцкага блока, так званых Краіны Восі: Германіі, Італіі, Японіі і іх сатэлітаў.
У гады вайны сінонімам антыгітлераўскай кааліцыі стаў тэрмін «Аб’яднаныя нацыі», прапанаваны Рузвельтам і ўпершыню сустракаемы ў Дэкларацыі Аб’яднаных нацый 1942 года (Вашынгтонскай дэкларацыі дваццаці шасці). Уплыў кааліцыі на ваенны і паваенны палітычны расклад велізарны, на яе аснове была створана Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН).
У верасні 1939 у стане вайны з Германій знаходзіліся Польшча, Францыя, Вялікабрытанія і яе дамініёны (Англа-польскі ваенны альянс 1939 і Франка-польскі альянс 1921). На працягу 1941 года да кааліцыі далучыўся Савецкі Саюз, Злучаныя Штаты і Кітай. Гэтыя краіны былі названы «Вялікай чацвёркай» у дэкларацыі аб’яднаных нацый, а пазней «чатырма паліцыянтамі». На студзень 1942 года антыгітлераўская кааліцыя налічвала 26 дзяржаў: так званая Вялікая чацвёрка (ЗША, Вялікабрытанія, СССР, Кітай), брытанскія дамініёны (Аўстралія, Канада, Індыя, Новая Зеландыя, Паўднёвая Афрыка), краіны Цэнтральнай і Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а таксама ўрады ў выгнанні акупаваных еўрапейскіх краін. Лік удзельнікаў кааліцыі падчас вайны павялічваўся; да моманту заканчэння вайны з Японіяй у стане вайны з Германіяй і яе саюзнікамі знаходзіліся 53 дзяржавы свету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.