![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/La_Libert%25C3%25A9_guidant_le_peuple_-_Eug%25C3%25A8ne_Delacroix_-_Mus%25C3%25A9e_du_Louvre_Peintures_RF_129_-_apr%25C3%25A8s_restauration_2024.jpg/640px-La_Libert%25C3%25A9_guidant_le_peuple_-_Eug%25C3%25A8ne_Delacroix_-_Mus%25C3%25A9e_du_Louvre_Peintures_RF_129_-_apr%25C3%25A8s_restauration_2024.jpg&w=640&q=50)
Свабода, якая вядзе народ
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Свабода, якая вядзе народ» (фр.: La Liberté guidant le peuple) або «Свабода на барыкадах» — карціна французскага мастака Эжэна Дэлакруа. Па стане на 2014 год выстаўлена ў мастацкім музеі Луўр у горадзе Парыж[2].
| ||
Эжэн Дэлакруа | ||
Свабода, якая вядзе народ. 1830 | ||
La Liberté guidant le peuple | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 260 × 325 см | |
Луўр, Парыж | ||
(інв. RF 129[1]) | ||
![]() |
Дэлакруа стварыў карціну па матывах ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года[3], якая паклала канец рэжыму Рэстаўрацыі манархіі Бурбонаў. Пасля шматлікіх падрыхтоўчых эскізаў яму спатрэбілася ўсяго тры месяцы, каб напісаць карціну. У лісце брату 12 кастрычніка 1830 года Дэлакруа піша: «Калі я не ваяваў за Радзіму, то я хоць бы буду для яе пісаць».
Упершыню «Свабода, якая вядзе народ» была выстаўлена ў Парыжскім салоне ў маі 1831 года, дзе карціна была з захапленнем прынята і адразу набыта дзяржавай. З-за рэвалюцыйнага сюжэту палатно на працягу наступнай чвэрці стагоддзя не выстаўлялася на публіцы.
У цэнтры карціны намалявана жанчына, якая сімвалізуе свабоду. На галаве ў яе — фрыгійскі каўпак, у правай руцэ — трыкалор (сцяг рэспубліканскай Францыі), у левай — стрэльба. Аголеныя грудзі сімвалізуюць самаадданасць французаў таго часу, якія з «голымі грудзьмі» ішлі на ворага. Мастак намаляваў сябе ў выглядзе мужчыны ў цыліндры злева ад галоўнай гераіні.
У 1999 годзе «Свабода» здзейсніла пералёт на борце Эйрбас Бялуга з Парыжа на выстаўку ў Токіа праз Бахрэйн і Калькуту за 20 гадзін. Памеры палатна — 2,99 м у вышыню на 3,62 м у даўжыню — былі занадта вялікія для Боінга 747. Транспартаванне ажыццяўлялася ў вертыкальным становішчы ў ізатэрмічнай баракамеры, абароненай ад вібрацыі.
7 лютага 2013 года наведвальніца музея перад яго закрыццём змалявала ніжнюю частку палатна маркерам, пасля чаго была затрымана[4]. 8 лютага экспазіцыю музея закрылі для наведвання. Пасля гэтага рэстаўратары прыступілі да аднаўлення карціны, на што запатрабавалася менш за дзве гадзіны.