From Wikipedia, the free encyclopedia
Святлодыёд (англ.: light-emitting diode, LED) — паўправадніковая прылада, крыніца некагерэнтнага святла. Святлодыёды ўжываюцца ў якасці індыкатараў у шматлікіх прыладах. Упершыню з’явіліся ў якасці самастойных электронных кампанентаў у 1962 г. Першыя святлодыёды выпраменьвалі малаінтэнсіўнае чырвонае святло; у цяперашні час даступны інфрачырвоныя, бачнага свячэння і ультрафіялетавыя святлодыёды высокай яркасці.
Пры працяканні праз святлодыёд электрычнага току ў прамым кірунку адбываецца рэкамбінацыя электронаў з дзіркамі ў n-p-пераходзе з вызваленнем энергіі ў форме фатона. Гэты эфект называюць электралюмінесцэнцыяй. Колер свячэння, іншымі словамі, энергія фатонаў, вызначаецца шырынёй забароненай зоны ў паўправадніку.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.