Скаварадзіно
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Скавародзіна (значэнні).
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Скаварадзіно (значэнні).
Скаварадзіно́ (руск.: Сковородино) — горад (з 1927) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Скаварадзінскага раёна Амурскай вобласці. Насельніцтва 10,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1908 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Невер (прыток Амура), за 669 км ад Благавешчанска. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі.
Населены пункт быў заснаваны ў 1908[2] годзе як пасёлак Змяіны, у 1909 годзе быў перайменаваны ў Невер-I, у 1911[2] годзе — у Рухлава. У 1927 годзе атрымаў статус горада, а ў 1938 быў перайменаваны ў Скавародзін у гонар першага старшыні мясцовага пасялковага Савета А. Н. Скавародзіна (1890—1920), расстралянага тут у 1920 годзе японскімі інтэрвентамі. У 1934—1937 гадах горад быў цэнтрам Зейскай вобласці.