Сметанковае масла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сметанковае масла, або вяршковае масла — харчовы прадукт, які вырабляецца сепараваннем ці збіваннем вяршкоў, атрыманых з каровінага малака (радзей з малака авечак, коз, буйваліц, якаў і зебу). Мае высокае ўтрыманне малочнага тлушчу (50—82,5 %, у топленым масле — каля 99 %).
Прынцыповае адрозненне вяршкоў ад сметанковага масла складаецца ў суадносінах тлушчу і вады. Сметанковае масла з’яўляецца эмульсіяй, у якой вада з’яўляюцца дысперснай фазай, а тлушч — дысперсійным асяроддзем. У вяршках тлушч з’яўляецца дысперснай фазай, а вада — дысперсійным асяроддзем.