From Wikipedia, the free encyclopedia
Ежа — усё прыдатнае да яды і піцця чалавекам. Асноўнае прызначэнне ежы быць крыніцай энергіі для жыццядзейнасці арганізма, аднак немалаважным з'яўляецца атрыманне асалоды ад яе. Ежа складаецца з харчовых прадуктаў, а таксама з харчовых вырабаў і харчовых дабавак, якія перад спажываннем гатуюць, нават калі ядуць сырымі, ад чаго яны робяцца ежай. Сукупнасць спосабаў і метадаў гатавання гатавання ежы завуць кулінарыяй. Сукупнасці пэўных харчовых прадуктаў у спалучэнні з спосабамі і метадамі гатавання завуць стравамі або напоямі. Пэўныя сукупнасці страў завуць кухнямі, напрыклад нацыянальнымі або рэгіянальнымі.
Спажыўную каштоўнасць у ежы маюць бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны і мікраэлементы. Людзі звычайна прымаюць ежу ад 1-го да 5-ці разоў на дзень. Асноўныя прыёмы ежы ў Беларусі – сняданак, абед, вячэра. Склад, час, месца і назвы прыёмаў ежы розняцца па народах, краінах і рэгіёнах.
Найбольш распаўсюджаныя метады гатавання ежы – абіранне, разбіранне, драбненне, тэрмічная апрацоўка[1], сушэнне, саленне, вяленне, марынаванне, кансерваванне, расфасоўка і пакаванне.
Некаторыя тыпы і віды страў і напояў – гарнір, салат, смажаніна, суп, соус, рагу, пюрэ, пудынг, віно, піва і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.