![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Uranus_moons.jpg/640px-Uranus_moons.jpg&w=640&q=50)
Спадарожнікі Урана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спадарожнікі Урана — натуральныя спадарожнікі планеты Уран. Станам на пачатак 2013 года вядома 27 спадарожнікаў[1]. Усе яны атрымалі назвы ў гонар персанажаў з твораў Уільяма Шэкспіра і Аляксандра Попа. Першыя два спадарожнікі — Тытанію і Аберон — адкрыў Уільям Гершэль ў 1787 годзе. Яшчэ два шарападобныя спадарожнікі (Арыель і Умбрыэль) выявіў у 1851 годзе Уільям Ласел. У 1948 годзе Джэрард Койпер адкрыў Міранду. Астатнія спадарожнікі былі адкрыты пасля 1985 года, падчас місіі «Вояджэра-2» або з дапамогай моцных наземных тэлескопаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Uranus_moons.jpg/640px-Uranus_moons.jpg)