«Спакой» (польск.: Spokój) — драматычны тэлефільм, зняты ў 1976 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[3][4]. Прэм’ера фільма адбылася 19 верасня 1980 года[4].

Хуткія факты Спакой, Жанр ...
СпакойThumb
польск.: Spokój
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 81 хв.
Краіна
Мова польская
Год 19 верасня 1980[2]
IMDb ID 0075256
Закрыць

Апісанне фільма

Антэк Граляк толькі што выйшаў з турмы. Ён пакідае родны Кракаў і бярэцца за працу на будоўлі ў Сілезіі. Усё, што ён хоча, — гэта простыя рэчы ў жыцці: праца, чыстае месца для сну, што-небудзь паесці, жонка, тэлевізар і спакой. Імкнучыся пазбегнуць канфліктаў, шчаслівы быць жывым і свабодным, ён добразычлівы з калегамі, адкрыты і ўдзячны свайму працадаўцу. Ён знаходзіць дзяўчыну, жэніцца, але канфлікты на працы аказваюцца непазбежнымі. Знікаюць будматэрыялы, а да крадзяжу датычны начальнік Граляка. Думаючы, што ён знайшоў у Граляку патэнцыйнага саўдзельніка, бос прапануе прыцягнуць яго да падпольных здзелак. Сярод будаўнікоў пачынаецца забастоўка. Раздзіраючыся паміж двума бакамі — начальнікам і калегамі — і прагнучы спакою, Граляк прыходзіць на працу. Будаўнікі лічаць, што ён даносчык і збіваюць яго, а ён толькі стогне «Спакой… спакой»[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.