Спас-Клепікі
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спас-Клепікі[1] (руск.: Спас-Клепики) — горад (з 1809 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Клепікаўскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 6,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XVI стагоддзі.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны у цэнтральнай частцы Мяшчорскай нізіны, на рацэ Пра (прыток Акі), за 67 км на паўночны ўсход ад Разані. Вузел аўтамабільных дарог. Да сярэдзіны 1990-х дзейнічала чыгуначная станцыя Спас-Клепікі на Разанска-Уладзімірскай вузкакалейнай чыгунцы.
Тэкстыльна-трыкатажная, ватавая і швейная фабрыкі, абутковая вытворчасць, вытворчасць сантэхнічных шлангаў. Будуецца завод па вытворчасці пластыкавых вокнаў. Тут знаходзіцца філіял ААТ «Цяжпрэсмаш». Вядзецца здабыча торфу, драўніны.