Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літве
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літоўскай Рэспубліцы значыцца 4 найменні (на 2014 год), гэта складае 0,4 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Усе аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 1 аб'ект на тэрыторыі Літвы знаходзіцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Літоўская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1992 года[2]. Першыя два аб'екта, размешчаныя на тэрыторыі Літвы былі занесены ў спіс у 1994 годзе на 18-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.