Спіс дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў Беларусі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ўныя ўзнагаро́ды і ганаро́выя зва́нні Рэспу́блікі Белару́сь — узнагароды і ганаровыя званні, заканадаўча вызначаныя Канстытуцыяй Беларусі, Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[1], Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2005 г. № 168 «Аб некаторых пытаннях узнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», а таксама іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць адносіны ў гэтай сферы[2].
Рашэнне аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь прымае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Узнагарода аддаецца ўзнагароджанаму асабіста, ва ўрачыстай абстаноўцы. Асобам, удастоеным нейкай дзяржаўнай узнагароды, выдаецца пасведчанне і нагрудны знак[1].
Зараз у Беларусі ёсць 10 ордэнаў[3], 9 медалёў[4], 41 ганаровае званне[5], а таксама найвышэйшая ўзнагарода — званне Герой Беларусі.