Сталовічы
аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стало́вічы[1] (трансліт.: Stalovičy, руск.: Столовичи) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Баранавічаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, на р. Смалянка. Праз аграгарадок праходзіць шаша Баранавічы — Навагрудак. Насельніцтва 639 жыхароў, 249 гаспадарак (2005); 758 жыхароў (2009).
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Сталовічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У 1771 годзе каля мястэчка адбылася бітва між войскам Вялікага Княства Літоўскага (што падтрымала Барскую канфедэрацыю)[3] і войскам Расійскай імперыі.