Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кастрычніцкая (станцыя метро).
Кастры́чніцкая (трансліт.: Kastryčnickaja) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, самая глыбокая станцыя мінскага метро. Знаходзіцца паміж станцыямі «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна». Адкрыццё станцыі адбылося 30 чэрвеня 1984 у складзе першага ўчастка мінскага метро. «Кастрычніцкая» — перасадачная на станцыю «Купалаўская» Аўтазаводскай лініі.
Хуткія факты «Кастрычніцкая»руск.: Октябрьская, Дата адкрыцця ...
«Кастрычніцкая» руск.: Октябрьская | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 30 чэрвеня 1984 |
Праектная назва | Цэнтральная |
Раён | Цэнтральны |
Тып | калонная трохпралётная дробнага залажэння |
Глыбіня залажэння, м | 15 м |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Даўжыня платформы, м | 100 |
Шырыня платформы, м | 10 |
Архітэктары | Юрый Віктаравіч Удовін[d], Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў, Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч і Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў |
Мастакі | А. Кузняцоў[d] і Л. Агаджанян[d] |
Выхад да вуліц | праспект Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча, вуліца Энгельса, Чырвонаармейская вуліца |
Пераходы на станцыі | Купалаўская |
Наземны транспарт | А: 1, 69, 100, 111 |
Час адкрыцця | 5:34 |
Час закрыцця | 1:59 |
Код станцыі | 116 |
Суседнія станцыі | Плошча Леніна і Плошча Перамогі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Больш інфармацыі Маскоўская лінія ...
Закрыць
Станцыя «Кастрычніцкая» пабудавана па праекце архітэктараў Ю. Удовіна (Масква), Ю. Грыгор’ева, Я. Леановіча, У. Целяпнёва, мастакоў А. Кузняцова, Л. Агаджаняна[1].
11 красавіка 2011 года ў 17:55 на станцыі адбыўся выбух. У выніку выбуху загінулі 15 і атрымалі раненні 203 чалавекі[2]. Станцыя зноў адкрылася 14 красавіка[3].