Станькаўскі сельсавет (Рагачоўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ста́нькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Станькаў.
Хуткія факты Станькаўскі сельсавет, Краіна ...
Станькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Рагачоўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Станькаў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 14 красавіка 1960 |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Станькаўскі сельсавет.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета[1].