![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/%25D0%25A7%25D0%25B5%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25B9_%25D0%2592%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25A1%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BE%25D1%2580.jpg/640px-%25D0%25A7%25D0%25B5%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25B9_%25D0%2592%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25A1%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BE%25D1%2580.jpg&w=640&q=50)
Халкідонскі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Халкідонскі сабор — чацвёрты Усяленскі сабор, скліканы па просьбе рымскага імператара Маркіяна і са згоды папы Льва I у Халкідоне (сучасны Кадыкёй, раён Стамбула) у 451 г. з нагоды ерасі Яўціхія - манафізітства. Яўціхій вучыў, што Хрыстос мае толькі адну прыроду — Боскую, а не дваістаю (Боскую і чалавечую), і таму на крыжы пакутаваў не Божы чалавек, а сам Бог.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/%D0%A7%D0%B5%D1%82%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%B9_%D0%92%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%A1%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D1%80.jpg/640px-%D0%A7%D0%B5%D1%82%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%B9_%D0%92%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%A1%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D1%80.jpg)
Пасяджэнні Халкідонскага сабора адбываліся ў храме вялікамучаніцы Яўфіміі (якая пацярпела каля 304 г). У ім прынялі ўдзел 630 айцоў царквы. Сабор быў адкрыты 8 кастрычніка 451 г. і зачынены 1 лістапада; Адбылося 17 пленарных пасяджэнняў. Адносна вучэння Яўціхія сабор прыняў кампраміснае рашэнне: «Хрыстос — Бог, але Ён таксама чалавек, прабывае ў дзвюх істотах, нязменных і непадзельных». Манафізіты не прызналі гэтае рашэнне. За імі ішлі копцкая (егіпецкая), эфіопская і армянская грыгарыянская цэрквы.
Важным рашэннем Сабору стаў 28-ы канон, які прызнаваў канстанцінопальскі прастол другім пасля рымскага; Следам «у пашане» ішлі Александрыя, Антыёхія і Ерусалім. Толькі пасля «вялікага царкоўнага расколу» ў 1054 г. Канстанцінопаль стаў першай сядзібай праваслаўнага свету.