Старая Лоўхі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старая Лоўхі — гаспадыня Пох'ёлы ў карэла-фінскім народным эпасе Калевала, магутная вядзьмарка. Адзін з галоўных антаганістаў «Калевалы» — з Лоўхі вымушаны былі змагацца галоўныя героі Вяйнямёйнен, Ільмарынен і Лемінкяйнен.
Старая Лоўхі традыцыйна лічыцца злым і адмоўным персанажам, але ў апошнія гады напачатку жніўня ў пасёлку Лоўхі на беразе возера Лоўхскае ладзіцца свята «Старая Лоўхі — вернем добрае імя», па думцы арганізатараў якога Старая Лоўхі была не злой ведзьмай, а сапраўднай гаспадыняй, якая клапацілася аб дабрабыце свайго народа[1].
Імем Старой Лоўхі названы пасёлак на поўначы Карэліі і раўніна на поўначы Венеры.