From Wikipedia, the free encyclopedia
Стоя (грэч. Στοά — «порцік») — у антычнай архітэктуры, доўгая галерэя-порцік, звычайна з адным-двума шэрагамі калон і са сцяной па адным з доўгіх бакоў; крытая каланада.
У Афінах была асабліва вядомая стоя Пікіле (грэч. στοα Ποικίλη — «пярэстая» каланада), упрыгожаная роспісамі Палігната. Нярэдка стоі мела два рады калон, як напрыклад, у Пірэі. Царская стоя (грэч. Στοα βασίλειος, або грэч. βασιλική) у Афінах, у якой засядаў архонт, была падзелена трыма радамі калон на 3 часткі (алеі), з якіх сярэдняя была завершана паўкругам (грэч. άψίς). Гэта каланада была прататыпам рымскіх базілік, якія ад яе атрымалі сваю назву. У старажытных Афінах назва стоі мелі многія будынкі, напрыклад, крамы, свіраны.
У 1950-я гады амерыканцы аднавілі на агоры стою Атала.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.