(1703—1771) канюшы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэфан Алендскі (1703 — 2 сакавіка 1771) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Стэфан Алендскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гервазы Людвік Аскерка | ||||||
Пераемнік | Юзаф Несялоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
Пераемнік | Дамінік Александровіч | ||||||
Нараджэнне | 1703[1][2] | ||||||
Смерць | 2 сакавіка 1771[1] | ||||||
Род | Алендскія | ||||||
Бацька | Багуслаў Алендскі | ||||||
Маці | Соф’я з Незабытоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Францішка з Пакашаў[d] | ||||||
Дзеці | Януш Алендскі і Крыштаф Алендскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм і каталіцтва | ||||||
Узнагароды |
Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Багуслава і Соф’і з Незабытоўскіх. Маршалак ваўкавыскі (1740), чашнік (1764), канюшы вялікі літоўскі (1765). 15 разоў абіраўся паслом і дэпутатам розных соймаў, камісій і пасольстваў ад Ваўкавыскага павета з 1738 па 1770 гады. Адзін з першых кавалераў ордэна Св. Станіслава (1765), маршалак Ваўкавыскай канфедэрацыі (1764), палкоўнік войск ВКЛ, апошні рэвізор Скарба ВКЛ.
Прынцыповы і актыўны праціўнік Радзівілаў, разам з Антоніем Тызенгаўзам належалаў да самых адданых прыхільнікаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, ад імя шляхты Ваўкавыскага павета разам са сваімі трыма сынамі падпісаў акт элекцыіі апошняга на манарха Рэчы Паспалітай.
Быў спадчыннікам дзедзічнага маёнтка Мачульна ў Ваўкавыскім павеце; дзяржаўца старостваў: Раўданскага ў Жамойцкім княстве (1759), Дзякаўскага ў Ваўкавыскім павеце (1764), Сімненскага і Мяцельскага ў Троцкім павеце (1767).
Першапачаткова вызнаваў кальвінізм, у 1764 годзе з сям’ёй перайшоў у каталіцтва.
Жанаты з Францішкай з Пакашаў, ад якой меў трох сыноў і адну дачку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.