![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Souvenirs.jpg/640px-Souvenirs.jpg&w=640&q=50)
Сувенір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сувені́р[1] (фр.: souvenir[2] — успамін, памяць) — памятны прадмет, прызначаны нагадваць пра штосьці, напрыклад, аб наведванні месца паломніцтва турыстаў, музея і г.д.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/GER_K%C3%B6ln%2C_Roncalliplatz%2C_Weihnachtsmarkt_003.jpg/640px-GER_K%C3%B6ln%2C_Roncalliplatz%2C_Weihnachtsmarkt_003.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Souvenirs.jpg/320px-Souvenirs.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Colecci%C3%B3n_de_imanes_de_frigor%C3%ADfico_%28RPS_28-06-2015%29.png/640px-Colecci%C3%B3n_de_imanes_de_frigor%C3%ADfico_%28RPS_28-06-2015%29.png)
Якасцямі сувеніраў валодаюць творы народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія нясуць інфармацыю аб асаблівасцях культуры мясцовага народа, нагадаюць аб наведванні краіны, горада, музея, помніка і інш., таксама рэчы этнаграфічнага характару, значкі, медалі, копіі скульптурных помнікаў і помнікаў архітэктуры і гісторыі, рэчы і прадметы ўтылітарнага прызначэння з геральдычнай, спартыўнай і іншай сімволікай (напрыклад, блакноты, паштоўкі, кубкі, ручкі і інш.), звычайныя рэчы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі (напрыклад, кавалкі Берлінскай сцяны), з успамінамі пра асобу (напрыклад, фамільныя каштоўнасці, асабовыя рэчы)[1]. Сувеніры могуць выконваць рэкламныя функцыі.
Адпаведна, сувеніры нясуць каларыт месца, у якім іх зрабілі і набылі. Гэта можа быць эмблема горада, малюнак памятнага месца, аб’ект культуры. Сувеніры часта прадаюцца ў спецыялізаваных крамах і палатках. Бываюць як вельмі няякасныя сувеніры, якія не валодаюць мастацкай каштоўнасцю, так і якасныя ўзоры, прадметы мастацтва. Некаторыя віды «сувеніраў» забаронена вывозіць з краіны.
Існуюць спецыяльныя прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам сувеніраў[1].