Суратхані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суратхані[3] (тайск.: สุราษฎร์ธานี) — горад у аднайменнай правінцыі на поўдні Тайланда, пры ўпадзенні ракі Тапі ў бухту Бандон, за 640 км на паўднёвы захад ад Бангкока. Суратхані з’яўляецца цэнтрам горназдабыўной прамысловасці і лесагандлю. Порт горада з’яўляецца важнай рыбалавецкай гаванню.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||
Закрыць
Вакол горада размешчаны плантацыі какосавых пальмаў. За 30 км на захад ад горада размешчаны аэрапорт, які выкарыстоўваецца для транзіту на востраў Самуй, з якім Суратхані звязваюць паромныя зносіны. Чыгуначная станцыя Суратхані на паўднёвай лініі чыгункі, якая злучае Бангкок з Паўднёвым Тайландам, знаходзіцца за 15 км ад горада.