From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусветны дзень паэзіі — штогадовае свята, адзначаецца 21 сакавіка згодна з рэзалюцыяй трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ад 15 лістапада 1999 г.[1] Згодна з рашэннем ЮНЕСКА, асноўнай мэтай зацверджання свята з'яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова. Акрамя гэтага, гэты дзень мусіць садзейнічаць развіццю паэзіі, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў, аднаўленню дыялогу паэзіі з іншымі відамі мастацтва: тэатрам, музыкай, жывапісам і г.д. Таксама надаецца ўвага заахвочванню выдавецкага бізнесу і стварэнню прывабнага вобразу паэзіі ў СМІ, каб мастацтва паэзіі больш не лічылася неактуальным.
ЮНЕСКА заклікае сваіх членаў дачыніцца да святкавання сусветнага дня паэзіі як на нацыянальным, так і на мясцовым узроўні пры актыўным удзеле няўрадавых арганізацый, муніцыпальных і прыватных устаноў — музеяў, паэтычных суполак, культурніцкіх асацыяцый і да г.п.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.