Сцяг Арканзаса
сцяг штата Арканзас / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Арканзаса (англ.: Flag of Arkansas) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Арканзас.
Хуткія факты Сцяг штата Арканзас, Зацверджаны ...
Сцяг штата Арканзас | |
---|---|
Зацверджаны | 10 красавіка 1924 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Willie Kavanaugh Hocker[d] |
Закрыць
Сцяг штата Арканзас уяўляе сабой чырвонае палотнішча з размешчаным у цэнтры белым ромбам (сімвалізуе дыямент) з сіняй паласой па перыметры. На сцягу намаляваны 29 пяціканцовых зорак: 25 белых маленькіх зорак у межах сіняй паласы і 4 вялікіх сініх зоркі ў дыяменце. Надпіс «ARKANSAS» (з англ.: Арканзас) сіняга колеру размешчаны ўнутры дыямента з адной зоркай над ім і трыма зоркамі пад ім. Верхняя зорка і дзве крайнія ніжнія зоркі намаляваны прамянём уверх, ніжняя зорка - прамянём уніз.