Сцяг Ваёмінга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Ваёмінга (англ.: Flag of Wyoming) - адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Ваёмінг.
Сцяг штата Ваёмінг | |
---|---|
Зацверджаны | 31 студзеня 1917 |
Прапорцыя | 7:10 |
Аўтар сцяга | Верна Кеайс Кейес |
Сцяг штата Ваёмінг уяўляе сабой сіняе прамавугольнае палотнішча з белай і чырвонай аблямоўкай. У цэнтры сцяга намаляваны сілуэт амерыканскага бізона (які звычайна завецца ў ЗША «Бафала») белага колеру, які глядзіць у бок тронка. На боку бізона, як кляймо, размяшчаецца пячатка Ваёмінга.
Дадзены сцяг перамог на конкурсе, арганізаваным Ваёмінгскім аддзяленнем руху «Дочкі Амерыканскай Рэвалюцыі» па прапанове прафесара Ваёмінскага ўніверсітэта Грас Райманды Хебарды (Grace Raymond Hebard) з прызам у 20 $. Перамогу на конкурсе атрымала Верна Кеайс Кейеса (Verna Keays Keyes), дыпламаваны спецыяліст Чыкагскага мастацкага інстытута. 31 студзеня 1917 года гэты сцяг быў зацверджаны заканадаўчым сходам Ваёмінга і падпісаны губернатарам Робертам Д. Карэй (Robert D. Carey).