![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Europe_landforms_-_North_European_Plain.svg/langbe-640px-Europe_landforms_-_North_European_Plain.svg.png&w=640&q=50)
Сярэднееўрапейская раўніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэднееўрапейская раўніна — раўніна ў Еўропе, размешчана на тэрыторыі Польшчы, Германіі, Даніі, а таксама Бельгіі і Нідэрландаў. Абмежавана на поўначы ўзбярэжжамі Паўночнага і Балтыйскага мораў, на поўдні — гарамі і ўзвышшамі Герцынскай Еўропы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Europe_landforms_-_North_European_Plain.svg/640px-Europe_landforms_-_North_European_Plain.svg.png)
Працягласць раўніны з захаду на ўсход складае каля 600 км, шырыня — ад 200 да 500 км. Пераважаюць вышыні — ад 50 да 100 м (у асобных марэнных градах звыш 300 м). Раўніна складзена пераважна вапнякамі і пясчанікамі, перакрытымі ледавіковымі адкладамі.
Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Гадавая сума ападкаў памяншаецца з захаду на ўсход з 800 да 500 мм. Снежнае покрыва на захадзе няўстойлівае, на ўсходзе захоўваецца 1,5-2 месяцы. Густая сетка рэк (басейн Одры, Эльбы, Везера, Рэйна) . Шмат ледніковых азёр.
Пераважаюць бурыя лясныя і падзолістыя глебы.
Сярэднееўрапейская раўніна густа заселена. На яе тэрыторыі знаходзяцца гарады Познань, Берлін, Гамбург, Брэмен, Гановер, Амстэрдам, Ротэрдам.