From Wikipedia, the free encyclopedia
Сібі́рская я́зва (карбу́нкул злая́касны) (народная назва: вуглік) — вострая бактэрыяльная антрапазаанозная інфекцыя, якая характарызуецца інтаксікацыяй, развіццём серозна-гемарагічнага запалення скуры, лімфатычных вузлоў і ўнутраных органаў, і якая працякае ў скураной альбо септычнай форме.
Сібірская язва, вядомая са старажытнасці пад назвамі «свяшчэнны агонь», «персідскі агонь» і інш., неаднаразова ўзгадвалася ў творах антычных і ўсходніх пісьменнікаў і вучоных. Падрабязнае апісанне клінікі гэтай хваробы было зроблена французскім урачом Маранам у 1766 г. У беларускую мову назва хваробы трапіла з часоў Расійскай імперыі - рускі ўрач Андрэеўскі (1788 г.) апісаў у сачыненні «Аб сібірскай язве» буйную эпідэмію гэтай інфекцыі ў Заходняй Сібіры, а ў вопыце самазаражэння выявіў ідэнтычнасць сібірскай язвы жывёл і чалавека і даказаў магчымасць перадачы яе ад жывёл чалавеку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.