![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ca/%25D0%25AD%25D0%25BC%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25B0_%25D0%259E%25D0%25B1%25D1%2589%25D0%25B5%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%25B1%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BE_%25D1%258F%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BA%25D0%25B0.png/640px-%25D0%25AD%25D0%25BC%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25B0_%25D0%259E%25D0%25B1%25D1%2589%25D0%25B5%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%25B1%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BE_%25D1%258F%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BA%25D0%25B0.png&w=640&q=50)
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
добраахвотная масавая грамадская арганізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тавары́ства белару́скай мо́вы імя́ Франці́шка Скары́ны, скарочана ТБМ — добраахвотная масавая грамадская арганізацыя, у якой аб’ядналіся грамадзяне з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы ў Беларусі і праз яе — усёй беларускай нацыянальнай культуры[1][2].
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | грамадскае аб’яднанне |
Год заснавання | 27 чэрвеня 1989 г. |
Размяшчэнне | 220034, вул. Румянцава 13, Мінск, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Алег Трусаў, Алена Анісім, †Ніл Гілевіч, †Генадзь Бураўкін |
Сфера дзейнасці | адраджэнне беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры ў Беларусі |
Колькасць членаў | каля 6000 |
Вэб-сайт | tavarystva.by |
ТБМ атрымала статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (і мае шэраг сяброў і структур за яе межамі) праз свае арганізацыйныя структуры. ТБМ арганізуе сваю работу на прынцыпах дэмакратызму, плюралізму, самакіравання, галоснасці, падтрымлівае і развівае творчую актыўнасць і ініцыятыву яго сяброў і дзейнічае супольна з дзяржаўнымі, навуковымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/%D0%A3%D0%B2%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%B4_%D1%83_%D0%A2%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D1%96%D0%BC%D1%8F_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%8B.jpg/640px-%D0%A3%D0%B2%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%B4_%D1%83_%D0%A2%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D1%96%D0%BC%D1%8F_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%8B.jpg)
ТБМ было створана 27 чэрвеня 1989 года, з’яўляючыся, такім чынам, адным з найстарэйшых няўрадавых беларускіх грамадскіх аб’яднанняў. За гады сваёй дзейнасці ТБМ дасягнула значных поспехаў у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў сучасным беларускім грамадстве. 8 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»[3].