![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Asowsches_Meer.jpg/640px-Asowsches_Meer.jpg&w=640&q=50)
Таманскі паўвостраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тама́нскі паўво́страў[1], Тамань[1]; руск.: Тама́нский полуо́стров, Тамань) — паўвостраў у Краснадарскім краі (Расія). Крымскім мостам цераз Керчанскі праліў злучаны з Керчанскім паўвостравам Крыма.
Таманскі паўвостраў | |
---|---|
руск.: Таманский полуостров | |
![]() | |
45°12′ пн. ш. 37°12′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Таманскі заліў |
Плошча | каля 2 000 км² |
Краіна | |
![]() |
Плошча паўвострава каля 2000 км²[1][2][3]. Вышыні да 164 м[1][2][3]. Знаходзіцца Таманскі паўвостраў на заходне-паўночна-заходнім працягу Вялікага Каўказа[2]. З поўначы абмываецца Таманскім залівам Азоўскага мора, з захаду Керчанскім пралівам, з поўдня Чорным морам. Характарызуецца нізінным раўнінных рэльефам, значнай парэзанасцю берагавой лініі, прысутнасцю шматлікіх заліваў, берагавых кос, ліманаў і гразевых вулканаў. Сучаснае аблічча Таманскі паўвостраў набыў параўнальна нядаўна і яшчэ ў антычны час складаўся з шэрагу астравоў, падзеленых пралівамі. Важны ўплыў на фарміраванне рэльефу, флоры і фаўны Тамані аказвала і аказвае дэльта ракі Кубань. Берагавая лінія на значным працягу абрывістая, складаецца з вапняковых парод і ракушачніка.
У V стагоддзі да н.э. Таманскі паўвостраў уваходзіў у склад Баспорскай дзяржавы[1].