Тамара Вялікая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамара Вялікая (груз. თამარ; 1166 — 1209/1213) — грузінская царыца, паходзіла з роду Баграцідаў.
Тамара Вялікая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
დიდი თამარი | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георгій III | ||||||
Пераемнік | Георгій IV Лаша | ||||||
Нараджэнне |
1166 |
||||||
Смерць |
18 студзеня 1213 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Баграціёны[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні |
груз. თამარ მეფე азерб.: Tamar Mepe |
||||||
Бацька | Георгій III[d][1][2] | ||||||
Маці | Бурдухан Аланская[d][1] | ||||||
Муж | Давід Саслан[d][1] і Юрый Андрэевіч Багалюбскі[d][3] | ||||||
Дзеці | ад 2-га шлюбу сын Георгій IV Лаша, дачка Русудан | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе, грузінская царква | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Прыналежнасць | Грузіі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старэйшая дачка Георгія III і царыцы Бурдухан. У 1178 годзе Георгій абвясціў яе саўладаром і пераемнікам Грузінскага стальца. Пасля смерці бацькі ў 1184 годзе Тамара стала адзінаўладным царом.
У 1185 г. група грузінскай арыстакратыі выбрала для Тамары мужа — князя Юрыя Багалюбскага. Тамара і Юрый не мелі патомства. Царыца хутка стала абыякавай да свайго мужа, і ўжо ў 1187 г. шлюб распаўся. Тамара ўзяла новы шлюб — з князем Давіда Сасланам з Асеціі, таксама нашчадкам роду Баграцідаў. Вяселле адбылося ў 1188, Давід быў царом толькі намінальна, Тамара не дзялілася з ім уладай.
Першы муж Юрый не хацеў мірыцца са стратай тытула і супольна з незадаволенай грузінскай арыстакратыяй спрабаваў у 1191 ўзяць уладу, аднак быў пераможаны і пакараны.
Час яе праўлення завецца «залатым векам Грузіі». Пры двары Тамары выхоўваліся ўнукі, візантыйскага імператара Андроніка, Аляксей і Давід. Тамара дапамагала ім ў 1204 г. заняць Трапезунд і ўтварыць на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора г.зв. Трапезундскую імперыю.
Царыца памерла ў 1213 і, паводле падання, пахавана ў сакрэтным месцы ў манастыры Гелаці, паблізу Кутаісі, што ў Заходняй Грузіі. Тамара прылічана да святых Праваслаўнай і Каталіцкай царквой.