Тамасаўскі працэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тама́саўскі працэ́с[3] — тэхналагічны працэс чорнай металургіі, адзін з відаў перадзелу вадкага чыгуну ў сталь без выдатку паліва. Разнавіднасць канвертарнага працэса. Прапанаваны англійскім металургам і вынаходнікам С. Дж. Томасам у 1878 годзе[3][4].
Тамасаўскі працэс | |
---|---|
Названа ад | Сідні Джылкрыст Томас[d] |
Першаадкрывальнік | Сідні Джылкрыст Томас[d] і Percy Gilchrist[d] |
Дата адкрыцця | 1877 і 1878[1][2][…] |
Вырабляе | сталь |
Сыравіна | чыгун |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У адрозненне ад бесемераўскага працэса перадзел у сталь фасфарыстага чыгуну, які атрымліваецца з доменнай печы, адбываецца шляхам доннага прадзімання скрозь расплаўлены чыгун акісляльнай газавай сумесі пад ціскам (сціснутае паветра, кісларод, сумесь кіслароду з вуглякіслым газам і вадзяной парай і іншыя). У выніку фосфар у выглядзе аксідаў пераходзіць з чыгуну ў шлак (тамасшлак), які можа быць выкарыстаны ў якасці фосфарнага ўгнаення. У выпадку выкарыстання чыстага кіслароду атрымліваюць сталь, нават вышэйшую па якасці за мартэнаўскую[5].
Прамысловае выкарыстанне тамасаўскага працэса пачалося ў 1879 годзе ў Вялікабрытаніі і Германіі[3]. У Расійскай імперыі тамасаўскі працэс быў уведзены ў 1880-х гадах на Таганрогскім, Керчанскім і Марыупальскім заводах[4]. Да сярэдзіны 1970-х гадоў у большасці краін тамасаўскі працэс выцеснены кіслародна-канвертарным працэсам.