Танатацэноз
скопішча акамянеласцей / From Wikipedia, the free encyclopedia
Танатацэно́з[1] (стар.-грэч.: thanatos — смерць і стар.-грэч.: koinos — агульны) — комплекс мёртвых арганізмаў і іх рэшткаў, што жылі на канкрэтным месцы ці прынесены ветрам, вадой з іншых месцаў.
Утварэнню танатацэнозаў спрыяюць, напрыклад, стыхійныя бедствы (паводкі, прыродныя пажары, смерчы і іншыя). Вылучаюць іх па тых жа прынцыпах, што і біяцэнозы. Танатацэнозы могуць разбурацца пад уздзеяннем гіпергенезу[1].
Часта тэрмін ужываюць у якасці сіноніма некрацэнозу[1][2]. Вывучае танатацэнозы палеанталогія.