Танк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Танк — браніраваная баявая машына на гусенічнай хадзе, прызначана для выкарыстання ў пярэдняй лініі фронту. Спалучае ў сабе мабільнасць і абарончыя магчымасці. Агнявая моц звычайна забяспечваецца буйнакалібарным гарматным узбраеннем, якое размяшчаецца на вежы танка, а таксама другаснымі кулямётамі, у той час як цяжкія даспехі і ўсюдыходная мабільнасць забяспечваюць абарону танка і яго экіпажу, што дазваляе выконваць усе асноўныя задачы бранятанкавых войскаў у баі[1].
Танкі былі распрацаваны і ўпершыню выкарыстаны брытанцамі падчас Першай сусветнай вайны ў якасці сродку выхаду з тупіку пазіцыйнай вайны. Яны былі ўпершыню разгорнуты ў бітве пры Соме ў абмежаванай колькасці.
Паміж сусветнымі войнамі танкі актыўна паляпшаліся. Падчас Другой сусветнай вайны яны сталі важнай часткай ваенных фарміраванняў і захоўваюцца ў такой якасці і па гэты дзень. У часы Другой сусветнай вайны СССР распрацаваў Т-34, адзін з лепшых танкаў у эксплуатацыі на працягу ўсёй вайны. Нямецкі план захопу тэрыторыі СССР базаваўся на стратэгіі, якая абапіралася на масавае выкарыстанне танкаў пры падтрымцы з боку артылерыі і авіяцыі, каб прарваць фронт праціўніка і выклікаць поўны яго крах.
Танкі, створаныя падчас халоднай вайны, вылучаюцца значна большымі памерамі і тоўшчынёй брані, у адказ на большыя пагрозы падчас бою. Дасягненні ў галіне вытворчасці ў канцы халоднай вайны дазволілі наладзіць масаваю вытворчасць кампазітнай брані. Аспекты гарматнага абсталявання значна змяніліся, з-за прагрэса ў дызайне корпуса. Сёння, баявыя танкі лічацца адным з выключных кампанентаў сучаснага войска. Сучасныя танкі рэдка дзейнічаюць у адзіночку, так як яны арганізаваны ў бранятанкавыя адзінкі, якія ўключаюць падтрымку з боку пяхоты, а таксама авіяцыі[2].